Перайсці да зместу

Сінгапурскі долар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сінгапурскі долар
新加坡元 (кіт.), Xīnjiāpō yuán (піньінь)
Dolar Singapura (малайск.)
சிங்கப்பூர் வெள்ளி  (там.)
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 SGD
Сімвалы S$ і S$
Тэрыторыя абарачэння
Краіна-эмітэнт  Сінгапур
Афіцыйнае выкарыстанне  Бруней
Вытворныя і паралельныя адзінкі
Паралельныя Брунейскі долар (BND)
Манеты і банкноты ў абарачэнні
Манеты 1, 5, 10, 20, 50 цэнтаў, 1 долар
Банкноты 2, 5, 10, 50, 100, 1000, 10 000 долараў
Гісторыя валюты
Уведзена 12 чэрвеня 1967
Валюта-папярэднік Долар Малаі і Брытанскага Барнеа
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Грашова-крэдытнае ўпраўленне Сінгапура
  www.mas.gov.sg
Манетны двор Манетны двор Сінгапура
  www.singaporemint.com
Курсы на 20 чэрвеня 2024 года
1 USD 1,351 SGD
1 EUR 1,448 SGD
1 RUB 0,01582 SGD
1 GBP 1,715 SGD
1 JPY 0,00855 SGD
1 BYN 0,4231 SGD
1 BND 1 SGD
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сінгапурскі долар — нацыянальная валюта Сінгапура (ISO 4217 — SGD, сімвал — $ ці S$). Складаецца са 100 цэнтаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паміж 1845 і 1939 гадамі Сінгапур выкарыстоўваў долар Праліваў. Пазней ён быў заменены малайскім доларам, і з 1953 года — доларам Малаі і Брытанскага Барнеа, якія былі выпушчаны Саветам упаўнаважаных па грашовым абароце ў Малаі і Брытанскім Барнеа.

Сінгапур працягваў выкарыстоўваць адзіную валюту і пасля далучэння да Малайзіі ў 1963 годзе, але праз два гады пасля абвяшчэння незалежнасці ад Малайзіі ў 1965 годзе грашова-крэдытны саюз паміж Малайзіяй, Сінгапурам і Брунеем распаўся. 7 красавіка 1967 года Сінгапур заснаваў Валютнае ведамства і выпусціў свае першыя манеты і банкноты. Сінгапурскі долар быў зменным па намінале з малайзійскім рынгітам да 1973 года. Узаемазамяняльнасць з брунейскім доларам захавалася. Сінгапурскі долар быў першапачаткова прывязаны да брытанскага фунта ў суадносінах 60:7.

1 кастрычніка 2002 года Валютнае ведамства Сінгапура было скасавана, яго функцыі, уласнасць і абавязкі былі перададзены Міністэрству фінансаў Сінгапура.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]